
13 верасня ў 12.00, з нагоды святкавання Дня горада, запрашаем на сустрэчу з двума выбітными дзеячамі культуры, цікавыми суразмоўцамі Віктарам Барабанцавым і Уладзімірам Гаўрыловічам. Уваход вольны.
Віктар Барабанцаў - мастак, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Уладзімір Гаўрыловіч - празаік, публіцыст, драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.