Верасень – апошні месяц сезона, калі можна наведаць філіял “Музей-дача Васіля Быкава” ў Ждановічах. Скарыстайцеся магчымасцю пабываць у музеі і паслухаць цікавую экскурсію!
Запрашаем усіх жадаючых на зборныя экскурсіі па лецішчу народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якія правядзе куратар музея Ірына Расціславаўна Князева.
Вас чакаюць:
- змястоўная экскурсія па экспазіцыі музея-дачы, дзе кожны прадмет нагадвае пра тое, што калісьці тут кіпела жыццё, напоўненае любоўю і радасцю;
- інтэлектуальныя размовы па тэме творчасці Васіля Быкава;
- памятныя падарункі кожнаму наведвальніку.
Кошт: 10 р. з наведвальніка.
Калі: 14 і 28 верасня 2025 года, 14:00.
Дзе: Мінскі раён, а/г Ждановічы, вул. 6-я Дачная, 62.
Папярэдні запіс па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65.