Праграма да Дня Перамогі «Мы іх не забудзем»


Беларусь – краіна, якая перажыла мноства спусташальных войнаў. Асабліва пакутнай для нашай Радзімы стала Вялікая Айчынная вайна. Ад яе наступстваў залежыў лёс нацыі і кожнага чалавека.

9 мая 2024 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на праграму “Мы іх не забудзем”, прысвечаную святу Вялікай Перамогі.

Ваенны час патрабаваў высокай духоўнай стойкасці, мужнасці і патрыятызму. Беларускі народ праявіў незвычайны гераізм у змаганні з ворагам. Але і на акупаванай тэрыторыі не перапынялася літаратурна-мастацкае жыццё. Тут, асабліва ў партызанскіх зонах, пашыралася масавая паэзія, працягвалася дзейнасць прафесійных пісьменнікаў, якія сталі партызанамі або падпольшчыкамі. Сведкаў тых трагічных падзей усё меней, але нязменна памяць захоўваецца ў кнігах.

Падчас мерапрыемства наведвальнікі даведаюцца пра беларускіх пісьменнікаў, якія былі ўдзельнікамі або сведкамі Вялікай Айчыннай вайны, прасочаць, як ваенныя падзеі адбіліся на іх літаратурнай творчасці.

А таксама ў Дзень Перамогі будзе ўнікальная магчымасць патрапіць у музей на паказ культавага фільма “Ідзі і глядзі”, створанага рэжысёрам Элемам Клімавым у суаўтарстве з Алесем Адамовічам, і пазнаёміцца з яго гісторыяй.

12:00 – тэматычная экскурсія “Баліць жывым…”
15:00 – лекцыя “Крывёю сэрца”.
17:00 – паказ кінастужкі “Ідзі і глядзі”.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мiнск, вул. М. Багдановіча, 13.

93